«Баляслаў Смелы» () — польская гістарычная драма рэжысёра Вітальда Лясевіча, знятая ў 1971 годзе па матывах раману «Boleszczyce» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1877).

Сюжэт Вавель, 1079 год. Кароль Баляслаў асуджае на смерць дэзерціраў з войска, пасланага ў дапамогу рускаму князю Усеваладу. Частка каралеўскай рады, сярод якіх ваявода Сецех і біскуп Станіслаў, працівяцца такой жорсткай кары. Кароль намагаецца заключыць саюз з Кіевам супраць нямецкага імператара, аднак адзін з паслоў, што прыехалі з гэтай мэтай у Кракаў, забіты. Баляслаў намагаецца знайсці вінаватага і выкрыць змову супраць сябе…

У сцэнарыі фільму выкарыстаныя ўрыўкі раману Крашэўскага «Boleszczyce» і фрагменты драмы «Станіслаў і Багуміл» Марыі Дамброўскай.

Спасылкі

«Баляслаў Смелы» ў базе filmpolski.pl

Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы 1971 года Катэгорыя:Экранізацыі раманаў