Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Трабы, Іўеўскі раён, Мінская вобласць.

Гісторыя Пахавана 26 ваеннаслужачых (19 — прозвішчы ўстаноўлены; 1 — прозвішча невядома) і 6 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — воіны 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі імя А. Я. Пархоменкі і партызаны брыгады імя Аляксандра Неўскага.

6 лістапада 2018 года ў брацкую магілу былі перапахаваны астанкі яшчэ двух невядомых ваеннаслужачых Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1941 годзе на тэрыторыі Трабаў. Перад перазахаваннем прайшоў урачысты мітынг-рэквіем, прысвечаны воінам, якія загінулі ў перыяд вызвалення Іўеўшчыны ад нямецкіх войскаўБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Помнік У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Крыніцы

Літаратура — С. 205

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Іўеўскага раёна Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Трабы