Махамед Ірфаан Алі (; нар. 25 красавіка 1980, Леанора, Гаяна) — палітычны дзеяч ГаяныHon. Mohamed I. Alli, MP Parliament of Guyana. Член нацыянальнай Асамблеі, былы міністр жыллёвага будаўніцтва. Стаў прэзідэнтам краіны ад Народнай прагрэсіўнай партыі па выніках усеагульных выбараў 2 сакавіка 2020 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў мусульманскай індагаянскай сям’і ў Леанора, вёсцы на заходнім узбярэжжы краіны. Яго бацькі працавалі выкладчыкамі, мае брата. Большую частку сваіх юных гадоў правёў на востраве Легуан, дзе навучаўся ў пачатковай школе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Сент-Станіслаус у Джорджтаўне. Мае доктарскую ступень па гарадскім і рэгіянальным планаванні Універсітэта Вест-ІндыіIrfaan Ali awarded Doctorate of Philosophy in Urban and Regional Planning.

У 2006 годзе стаў членам нацыянальнай асамблеі Гаяны. Пасля быў прызначаны на пасаду міністра жыллёвай і воднай гаспадаркіIrfaan Ali sworn in as new Minister of Housing and Water і міністра індустрыі турызму і гандлюMinister Ali markets Guyana’s tourism in Spain. 19 студзеня 2019 года быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад Народнай прагрэсіўнай партыі, усеагульныя і рэгіянальныя выбары адбыліся 2 сакавіка 2020 годаIrfaan Ali is PPP/C presidential candidate Stabroek News. У кампаніі за прэзідэнцтва ён падаў праграму, у асноўным на эканамічнай платформе, спасылаючыся на зніжэнне тэмпаў эканамічнага развіцця і рост беспрацоўя пры адміністрацыі. Алі абавязаўся стварыць 50000 новых працоўных месцаў на працягу пяці гадоў.

Адразу ж пасля абрання кандыдатам у прэзідэнты, апаненты абвінавацілі яго ў махлярстве: нібыта, каля двух дзесяцігоддзяў таму Алі няправільна падаў адну з сваіх кваліфікацый. Яму былі прад’яўленыя ў 19 пунктах абвінавачванні ў змове і махлярстве Спецыяльным падраздзяленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гаяны (SOCU). Адвакаты Алі заяўлялі аб незаконнасці гэтых абвінавачванняў і сцвярджалі, што яны насілі палітычны характар ​​і былі «сфабрыкаваныя».

Зноскі

Катэгорыя:Прэзідэнты Гаяны Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў