Богдан — беларускае і ўкраінскае прозвішча.
Прозвішча Алена Леанідаўна Богдан (нар. 1973) — беларускі урач і дзяржаўны дзеяч. Андрэй Іосіфавіч Богдан (нар. 1976) — украінскі юрыст, Заслужаны юрыст Украіны. Валерыя Богдан (нар. 2000) — беларуская футбалістка. Васіль Генрыхавіч Богдан (нар. 1974) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Генадзь Андрэевіч Богдан (нар. 1977) — намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Звонка Богдан (нар. 1942) — сербскі спявак, выканаўца народных песень. Леакадыя Іванаўна Богдан (1931—1999) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Мікалай Уладзіміравіч Богдан (1943—2001) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар.