Суземскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Суземка.
Геаграфія Мяжуе з Сеўскім раёнам на паўднёвым усходзе, Камарыцкім раёнам на ўсходзе, Брасаўскім раёнам на паўночным усходзе, Трубчэўскім раёнам на захадзе, Наўлінскім раёнам на поўначы, Сэрэдына-Будскім раёнам Сумскай вобласці Украіны на поўдні.
Плошча тэрыторыі — 1339,32 км².Тэрыторыя Суземскага раёна
Гідралогія
Па тэрыторыі раёна цякуць некалькі рэчак: Бобрык Няруса (прыток Дзясны) Сеў (прыток Нярусы) Тара Уль
Флёра і фаўна На тэрыторыі Трубчэўскага і Суземскага раёнаў размяшчаецца запаведнік «Бранскі лес».
Экалогія Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёна апынулася ў зоне забруджання ізатопамі стронцыя-90 і цэзія-137. Плошча забруджаных лясных тэрыторый на 1 студзеня 2004 года складала 4059 га са шчыльнасцю забруджвання да 5 Кы/км²Радыяцыйнае забруджванне тэрыторыі Бранскай вобласці .
Гісторыя Суземскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў складзе Бранскай акругі Заходняй вобласці, у 1937 годзе ўвайшоў у склад Арлоўскай вобласці, а з 1944 года знаходзіцца ў складзе Бранскай вобласці. Неаднаразова расфармоўваўся і аднаўляўся.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 5 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы: Кокараўскае гарадское паселішча Суземскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Алешковіцкае сельскае паселішча Новапагошчанскае сельскае паселішча Няўдольскае сельскае паселішча Селячанскае сельскае паселішча Холмецкае сельскае паселішча
Транспарт Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Бранск — Кіеў; ад станцыі Суземка адыходзіць чыгунка на горад Трубчэўск і пасялак Белая Бярозка. Па чыгунцы ажыццяўляецца грузавое злучэнне (пасажырскае злучэнне спыненае ў 2004 годзе).
Усе буйныя дарогі раёнe асфальтаваныя: Суземка — «Украіна» Суземка — Трубчэўск Суземка — Холмечы Суземка — Зярнова
Дзейнічаюць аўтобусныя маршруты «Суземка — Зярнова», «Суземка — Дзянісаўка», «Суземка — Сеўск» і некалькі іншых.
Спасылкі
Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэнняў Бранскай вобласці
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці