Удальрык (Ульрык) Крыштаф Радзівіл (, Дзятлава, Новагародскае ваяводства — ) — пісьменнік, паэт і гісторык. Канюшы літоўскі (з 1734), вялікі пісар літоўскі і староста менскі (1739—1746). Генерал-лейтэнант войска Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з роду Радзівілаў. Значную частку жыцця правёў у сваіх маёнтках на Валыні. Рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку, абараняў права «ліберум вета». Сучаснікамі характарызаваны як дзівак i фантазёр, здольны і начытаны, але схільны да авантурызму. Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моў, у тым ліку грэчаскую, нямецкую, французскую, італьянскую, англійскую.
Пакінуў значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (або «Універсальная гісторыя» (?), т. 1—5, 3648 стар., 1752), «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе», «Сусветныя крытыкі або сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» і інш. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П. Карнеля, Ж. Расіна. Частка твораў засталася ў рукапісах (напр. «Свецкая крытыка, або Сатыра» — рукапіс зберагаецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы РФ у Маскве).
Спрабаваў увесці ў спектаклях прыдворных тэатраў беларускую мовуМальдзіс А. Шляхецкая культура…. Па-беларуску гаворыць адзін з герояў пераробкі У. К. Радзівілам твора Э. Бруселя «Камедыя Эзопа», прызначаная для нясвіжскага тэатра, захавалася 5 радкоў з уступнага маналогаМетрыка літаратурная….
Літаратура Мальдзіс А. Шляхецкая культура Беларусі (ХVII—ХІХ стст.) // Беларускі калегіюм: Беларуская культурная традыцыя: Лекцыя 16 — Эл.рэсурс baj.by Метрыка літаратурная // Полымя № 1(927), студз. 2007. С. 222. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0016-1
Самусік А.Ф. Эрудыт князь Удальрык Крыштаф Радзівіл і яго навукова-літаратурная творчасць // Дзятлава і Дзятлаўскі край : гісторыка-культурная і археалагічная спадчына : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі ; рэдкал. : В.Л. Лакіза [і інш.]. – Мінск : Бел. навука, 2023. – С. 101-106.
Удальрык Крыштаф Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты менскія Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову