Сцяфан Барысавіч Міхалёў (нар. , в Караблёва, Смаленская вобласць, Расія — , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Адэскі політэхнічны інстытут (1955). З 1957 года на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, інжынер-тэхнолаг, галоўны тэхнолаг.

З 1967 года дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК, г. Мінск). У 1985—1992 гадах генеральны дырэктар НДА «Цэнтрсістэм» — дырэктар ЦНДІТК.

Навуковая дзейнасць Работы ў галіне тэорыі стварэння аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю ў машынабудаванні і прыборабудаванні. Тэарэтычна абгрунтаваў і распрацаваў метадалогію стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання прадпрыемствамі, тыпізацыі элементаў аўтаматызаваных сістэм. Правёў даследаванні па вывучэнні структур складаных аўтаматызаваных сістэм праектавання вырабаў і тэхналогіі, іх дэкампазіцыі і інтэграцыі.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 25 кніг і брашур.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1984) за распрацоўку тэарэтычных асноў, стварэнне і шырокае ўкараненне арганізацыйнага кіравання з выкарыстаннем ЭВМ.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981), Дружбы народаў (1986), «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медаляміСтэфан Барысавіч Міхалёў.

Асноўныя працы Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973. Методические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (совм. с Б. А. Соболевым, Е. А. Жалнеровичем). Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (совм. с С. М. Мирзоевым). АСУ на промышленном предприятии: методы создания: Справочник. М., 1989 (совм. с Р. С. Седеговым, А. С. Гримбергом, Е. И. Велесько).

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: 1928—2008 гг. : документы и материалы / Н. В. Василевская, М. В. Мясникович, Інстытут гісторыі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) «Белорусская наука», 2008 г. — 765 с

Спасылкі Сцяфан Барысавіч Міхалёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР