Алаіс Гітлер (; , Штронес — , ) — аўстрыйскі мытны чыноўнік, бацька і стрыечны дзед (па лініі маці) Адольфа Гітлера. Паходжанне Алаіс Шыкльгрубер нарадзіўся 7 чэрвеня 1837 года ў вёсачцы пад Дэлерсхаймам у 42-гадовай незамужняй сялянкі Марыі Ганны Шыкльгрубер. Дзіця атрымала прозвішча сваёй маці, бо ў дакуменце аб хрышчэнні дзіцяці поле з імем бацькі не было запоўнена і стаяла пазнака «незаконнанароджанае».

Алаіс, будучы банкартам, да 1876 года насіў прозвішча сваёй маці Марыі Ганны Шыкльгрубер (). Праз пяць гадоў пасля нараджэння Алаіса Марыя Шыкльгрубер выйшла замуж за млынара Ёгана Георга Гідлера (), які правёў усё жыццё ў беднаце і не меў уласнага дому. У 1876 годзе тры чалавекі пасведчылі, што памерлы ў 1857 годзе Гідлер быў бацькам Алаіса, што дазволіла апошняму змяніць прозвішча. Змена напісання прозвішча на «Гітлер» меркавана была выклікана апіскай святара пры запісе ў «Кнігу рэгістрацыі нараджэнняў». Сучасныя даследчыкі лічаць імаверным бацькам Алаіса не Гідлера, а яго брата Ёгана Непамука Гютлера, які ўзяў Алаіса да сябе ў дом і гадаваў ягоВернер Мазер. Адольф Гитлер. Ростов н/Д: Феникс, 1998. — 608 с. — (След в истории). — 5-222-004595-X .

Даследаванне асобы На думку вядомага філосафа і псіхолага Эрыха Фрома, выкладзенай у яго знакамітай манаграфіі «», Алаіс Гітлер быў фігурай значна менш сімпатычнай, чым яго жонка Клара. У той жа час Фром называе яго «жыццялюбам», адзначаючы яго працавітасць, цярпімасць і лібералізм, а яго прыхільнасці да алкаголю і жанчын лічыць умеранымі. Нягледзячы на яго шматлікія недахопы, спробы адлюстраваць Алаіса жорсткім тыранам і растлумачыць характар Адольфа Гітлера цяжкім дзяцінствам і жорсткасцю бацькі не адпавядаюць рэчаіснасці. Адлюстраванне ў мастацтве У фільме пра прыход Адольфа Гітлера да ўлады «» () ролю Алаіса Гітлера выканаў брытанскі акцёр Ен Хог. У рамане Нормана Мейлера «» пра юнацтва Адольфа Гітлера аўтар гіпербалізуе заганы ўсіх членаў сям’і Гітлер, у прыватнасці, выводзіць Алаіса як паталагічнага бабніка, якому яго ўласная дачка нарадзіла сына Адольфа. Фільм Кірыла Сафонава «Чацвёрты». Серыял «», 5-я серыя: «Калыска цемры» (2002)