2-я Чырвонасцяжная армія — агульнавайсковая армія ў узброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перыяд уваходжання ў Дзеючую армію: 9 жніўня 1945 — 3 верасня 1945.

Гісторыя Сфарміравана ў ліпені 1938 года ў складзе Чырванасцяжнага Далёкаўсходняга фронту (ЧДУФ) як 2-я армія.

У верасні 1938 года пасля расфармавання ЧДУФ ператворана ў 2-ю асобную Чырвонасцяжеую армію з непасрэдным падначаленнем наркаму абароны СССР.

У ліпені 1940 года ў сувязі з аднаўленнем Далёкаўсходняга фронту ўвайшла ў яго склад як 2-я Чырвонасцяжная армія. Да жніўня 1945 года выконвала задачы па абароне далёкаўсходніх межаў СССР, правяла вялікую працу па падрыхтоўцы рэзерваў для дзеючай арміі.

Баявыя дзеянні У час савецка-японскай вайны ў складзе 2-га Далёкаўсходняга фронту прымала ўдзел у Сунгарыйскай аперацыі 1945 года.

10 жніўня 1945 г. перадавыя атрады арміі ва ўзаемадзеянні з Зее-Бурэйскай брыгадай рачных караблёў Амурскай ваеннай флатыліі фарсіравалі рэкі Амур і Усуры ў раёнах Благавешчанска, Канстанцінаўкі і Паяркова, высадзілі Сахалянскі дэсант і захапілі плацдармы. 11 жніўня галоўныя сілы арміі перайшлі ў наступ на двух кірунках: на Цыцыкар і на Бэйаньчжэнь (Бэйань) і да зыходу дня авалодалі гарадамі Сахалян (Хэйхэ), Сюнькэ. Развіваючы наступ, армія на працягу 15—18 жніўня авалодала Суньускім УР і г. Суньу, дзе паланіла 20-тысячны японскі гарнізон. 19 жніўня войскі арміі ўступілі ў г. Лунчжэнь, 20 жніўня — у г. Бэйаньчжэнь. 21 жніўня дасягнулі г. Цыцыкар. 22 жніўня авалодалі г. Мэргэнь (Нэньцзян).

Пасля вайны 1 кастрычніка 1945 года армія ўключана ў склад Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі.

У снежні 1945 г. расфармаваная.

Камандаванне ліпень 1938 — чэрвень 1940 — Конеў І. С., камкор, з сакавіка 1939 камандарм 2-га рангу чэрвень 1940 — сакавік 1941 — Сяргееў У. М., генерал-лейтэнант 11 сакавіка 1941 — да канца вайны — Цярохін М. Ф., генерал-лейтэнант танкавых войскаў

Члены Ваеннага савета дывізіённы камісар Шабалін М. І. (7 чэрвеня 1940 — 24 лютага 1942); брыгадны камісар, з 6 снежня 1942 генерал-маёр Начынкін М. А. (24 лютага 1942 — 3 мая 1946).

Начальнікі штаба генерал-маёр Карытнікаў П. К. (11 ліпеня 1940 — 28 жніўня 1941); генерал-маёр Анісімаў М. П. (28 жніўня 1941 — 10 жніўня 1942); палкоўнік, з 4 лютага 1943 года генерал-маёр М. А. Вавілаў (9 лістапада 1942 — 22 верасня 1943); генерал-маёр Мажаеў С. Ф. (22 верасня 1943 — 15 снежня 1945).

Баявы склад Да 9 жніўня 1945 года ў склад арміі ўваходзілі: 3-я стралковая дывізія, 12-я стралковая дывізія, 396-я стралковая дывізія і шэраг часцей.

Катэгорыя:Агульнавайсковыя арміі СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны