Анатоль Анатолевіч Сувораў (нар. , Брэст) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1972 года — асістэнт кафедры архітэктурнага праектавання Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1975 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): кінатэатр «Масква», будынак райвыканкама і РК КПБ Партызанскага раёна (1980) у Мінску, Дом сувязі ў пас. Нарач (1980), археалагічны музей «Бярэсце» ў Брэсце (1981).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя