Аўтагенацыд (ад  — сам,  — род, племя і  — забіваю), унутраны генацыд — дзеянні, скіраваныя на наўмыснае знішчэнне грамадзян якой-небудзь краіны, здзейсненыя іх уласным урадам або іншымі суайчыннікаміMSN Encarta — Dictionary — autogenocide definition . 2009-10-31..

Дадзены тэрмін быў уведзены ва ўжытак у другой палове 1970-х гадоў для характарыстыкі генацыду ў Камбоджы, ажыццёўленага камуністычным рэжымам «чырвоных кхмераў» у 1975—1979 гадах. Менавіта скіраванасць на грамадзян уласнай краіны (або на свой народ) адрознівае аўтагенацыд (напрыклад, армян ці асірыйцаў) ад «вонкавага» генацыду, скіраванага на жыхароў акупаваных тэрыторый (напрыклад, яўрэяў і славян на захопленых Германіяй падчас Другой сусветнай вайны тэрыторыях).

Катэгорыя:Генацыд