Мікалай Міхайлавіч Паграно́ўскі (нар. Николаю Михайловичу Пограновскому — 60 лет , Бечы, , Гомельская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст.
Біяграфія Пасля службы у Савецкай Арміі, вучыўся на мастацка-афарміцельскім аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, якое скончыў у 1978 годзе. Пасля вучобы 8 гадоў займаўся афармленнем розных аб’ектаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У 1986—1989 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна на мастацтвазнаўчым аддзяленні, заканчваў вучобу ў Мінску, у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1993 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва».
У 1986—2001 гадах працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 1990 года — галоўным захавальнікам. Паралельна ў 1989—1991 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, у 1994—1999 гадах — у Беларускай акадэміі мастацтваў.
Працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «ONIK». Куратар многіх пленераў і канцэптуальных выставак.
У 2005—2015 гадах працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
У 2016—2023 гадах — галоўны захавальнік фондаў, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура.
У 2023—2024 гадах — навуковы супрацоўнік Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».
Працаваў на радыё, тэлебачанні, піша сцэнарыі. Эксперт і старшыня мастацкага савету антыкварнага дому «Paragis».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1996 года, намеснік старшыні секцыі крытыкі.
Навуковая дзейнасць Рэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі ў 18 тамах. Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ-ХХІ стст.
Таксама вядомы у сувязі з скандалам вакол сапраўднасці новазнойдзенага жывапіснага твора Марка Шагала «Певень» — М. Паграноўскі адзіны з беларускіх мастацтвазнаўцаў, хто лічыць карціну сапраўднай.
Узнагароды Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Галерэя На адкрыцці выстаўкі маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага:
Літаратура Асадулаев, Х. Г. Проблески таинства: поэзия, живопись, графика, скульптура / Текст: А. Ю. Аврутин, Н. М. Пограновский. Минск : Кнігазбор, 2011. — 187 с. Герасіменка, Ю. Графіка: Альбом / Прадмова М.Паграноўскага. Б.м., Б.г. — c. Касцючэнка В. Жывапіс: Альбом / Уступ. арт. М.Паграноўскага — Мінск: ТАА «Асар», 1999. — c. Кравченко, А. Изоматериал: альбом / текст: Н. Пограновский, Т. Котович. Витебск : Витебская областная типография. 2017. — 71 с. Кузнецов, А. Колористические пространства: Живопись / Сост. Н.Пограновский. Мн., 1997. — 70 с. Кузнецова, И. И. Изоматериал / Составитель, автор предисловия Н. Пограновский. Минск : Влад, 1994. — c. Паграноўскі, М. М. Інтэрпрэтацыі: нарысы пра сучасных беларускіх мастакоў / Мікалай Паграноўскі. Мінск: Галіяфы, 2012. — 118 с., іл. Паграноўскі, М. М. Сучасны беларускі жывапіс [Выяўленчы матэрыял]: з калекцыі Пріорбанка / А. Б. Спрынчан, М. М. Паграноўскі. Мінск : Калекшн, 2017. — 295 с. Рыбчынская, О. О времени и о себе // «Камэта», 2005. Ястраб, Ф. Санеты : у 5 т. — Мінск : Галіяфы. Т. 3: Жыццё, як час сарванай ружы : скарбонка санетаў / Прадмова М. Паграноўскага. — 2016. — 153, с., л. іл. Victor Sachno: Catalogue of painting / Comp.: Nikolai Pogranovsky. S. l., 1999. — 36 p.
Спасылкі Прэзентацыя збору артыкулаў мастацтвазнаўцы Мікалая Паграноўскага «ІНТЭРПРЭТАЦЫІ» . Мінская абласная бібліятэка імя А. Пушкіна. Мінск. В подвалы ЦК КПБ после путча «сослали» 47 портретов Ленина кисти Михаила Савицкого. Сергей Трефилов. Комсомольская правда. Рассказывал искусствовед Николай Пограновский. 21.08.2018 г. «На мастака Савіцкага ён збіраў кампрамат» . 7 фактаў пра скульптара, чые працы вы бачыце кожны дзень. Пра Заіра Азгура расказваюць Мікалай Паграноўскі і Дзмітрый Міхееў. Неподдельные истории. Дмитрий Корсак. Издательский дом «Беларусь сегодня». 06.02.2004.
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі