Кізі́льнік аднакветны (Cotoneaster uniflorus) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 0,5 м. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, на чаранках, цёмна-зялёнае зверху, больш светлае, жаўтаватае, валасістае ці голае знізу. Кветкі з пяццю пялёсткамі, зеленавата-белыя або ружаватыя, паніклыя, па 1—2 на голых кветаносах у пазухах лісця. Плод — сакаўны яблык аранжава-чырвонага колеру, з 3—4 костачкамі.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на паўночным усходзе Еўропы, на Урале, Алтаі, захадзе Кітая, паўночным захадзе Манголіі, у Сярэдняй Азіі. Расце на стэпавых камяністых схілах гор, камяністых россыпах і скалах. Цвіце ў чэрвені. Плады паспяваюць у жніўні—верасні.
Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі на тэрыторыі Ненецкай аўтаномнай акругі і Рэспублікі КоміCotoneaster uniflorus Bunge // ИАС «ООПТ России».
Дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Спасылкі
Cotoneaster uniflorus Bunge // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Кізільнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны