Кізі́льнік вастралісты (Cotoneaster acutifolius) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Лістападны галінасты куст вышынёй да 3 м, з тонкімі паніклымі парасткамі. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычна-яйцападобнай формы, завостранае, з шырокай клінападобнай асновай, на чаранках. Увосень лісце набывае барвова-жоўты колер. Кветкі дробныя, бледна-ружовага колеру, у шчыткападобных суквеццях. Плод — яблык чорнага колеру, з двума костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны ва ўсходняй частцы Сібіры (Бурація, Іркуцкая вобласць), у Манголіі, на поўначы Кітая, на Тайвані і Карэйскім паўвостраве. Расце на схілах, лугах, у лясах і ярах, горных далінах. Цвіце ў красавіку—маі. Плады паспяваюць у верасні—кастрычніку.

Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі.

Літаратура

Спасылкі Cotoneaster acutifolius var. lucidus (Schltdl.) L. T. Lu // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Кізільнік Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны