«Купалі́нка» — беларуская народная песня пра жанчыну на імя Купаліна, чыя дачка пляце купальскі вянок у ноч на Івана. Набыла шырокую папулярнасць з пачатку 1920-х гадоў пасля паэтычнай апрацоўкі тэксту Міхасём Чаротам і пакладзена на музыку Уладзіміра Тэраўскага.
Гісторыя стварэння У 1921 годзе паэт Міхась Чарот напісаў музычную п’есу «На Купалле» для Беларускага драматычнага тэатра, якому ў той час быў патрэбен нацыянальны рэпертуар. Музыку да п’есы стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Чарот уставіў у п’есу шмат народных песень ва ўласнай апрацоўцы, у тым ліку і «Купалінку». Толькі ў 1920-х гадах п’еса прайшла больш як 400 разоў, і многія песні з яе сталі вельмі папулярнымі ў народзе!Out: Тузін шлягераў, пазбаўленых аўтараў (аўдыё, відэа) Л. Рублевская. Пьесу «На Купалле» Михась Чарот написал для любимой девушкиАўтар знакамітай песні «Купалінка» родам з-пад Слуцка Т. Гай. Сакральность народной песни. Купалинка .
Песню «Купалінка», якая з’яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектакля, выконвала галоўная гераіня Алеся. Яе іграла непрафесійная актрыса Аляксандра Александровіч, у якую Міхась Чарот быў неўзаемна закаханы і якой хацеў прысвяціць гэту песню.
Абодва стваральнікі песні — і Міхась Чарот, і Уладзімір Тэраўскі — былі забіты ў час сталінскіх рэпрэсій 1937—1938 гадоў, пасля чаго п’есу знялі з рэпертуара тэатра, а імёны паэта і кампазітара доўгія гады замоўчвалісяА. Северинец. Необыкновенные истории наших обыкновенных песен .
Верагодныя фальклорныя крыніцы Не адмаўляючы верагоднасці непасрэднага знаёмства М. Чарота з нейкай версіяй народнай песні пра Купалінку, варта адзначыць версіі песень з падобнымі сюжэтамі матывамі, зафіксаваныя даследчыкамі ХІХ — пачатку ХХ ст. і апублікаваныя ў выданнях П. Шэйна (1874 г.), У. Дабравольскага (1903 г.), Е. Раманава (1912 г.). +Са зборніка П. ШэйнаШейн, П. В. Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями : С прил. объясн. словаря и грамматич. примеч. : Сб. П.В. Шейна... — Санкт-Петербург : тип. Майкова, 1874. — С. 150.Са зборніка У. ДабравольскагаДобровольский, В. Н. Смоленский этнографический сборник / сост. В. Н. Добровольский. — Санкт-Петербург : Тип. Е. Евдокимова, 1891—1903. — (Записки Русского географического общества по отделению этнографии; …). — Ч. 4. —1903. — С. 218—219.Са зборніка Е. РаманаваРоманов, Е. Р. Белорусский сборник : Быт белорусса; Словарь условных языков. — Вильна : тип. А.Г. Сыркина, 1912. — Вып. 8. — С. 218, 221, 223.*** „Купаленька, цёмная ночка!
Идзѣ твоя дочка?“
— Моя дочка ў городзѣ,
Рожу полиць, руки колиць,
Цвяточки рвець,
Вяночки вьець,
Звиўши вяночикъ,
Пошла ў таночикъ.
Суражскі павет, в. Казловічы
Купаленка
Ночь маленька,
Да удаленька,
— Цёмная ночка!
— Дзѣ твоя дочка? —
„Моя дочка
Ў садочку,
Рожу полиць,
Руки колиць,
Красочки рвець,
Вяночки вьець.
Ўсимъ дзѣвочкамъ
По вяночку,
Молодушкамъ
По платочку,
А мальчикамъ
По брилечку,
Старымъ бабамъ
По кіечку“.
Віцебскі павет, в. Васьковічы*** Купалинка — ночь малинька.
Тёмная ночка, йдѣ твая дочка?
— У гароди, ў гароди
Гряды полить, руки колить,
Крапивыю стрыкливыю.
Чей жа лён пад балотымъ,
Ни полатый,
Травой заросъ, макрицыю?
Паўликыў лёнъ падъ балотамъ,
Ни полатый,
Травой заросъ, макрицыю.
Парэцкі павет, с. Інькава*** Купалинка, ночь малинька,
Тёмная ночка, гдѣ твая дочка?
— Мая дочка у садочку,
Рожу полить, бѣлы ручки колить,
Цвяточки рветь, вяночки ўеть.
Усимъ дѣўкамъ па вяночку,
А мальчыкамъ па цвяточку,
Старым дидамъ па кіёчку,
А старушкамъ по чепчику,
Маладушкамъ по хусточки.
Віцебскі павет, в. Дзервягі
Купалинка, тёмная ночка,
А гдѣ твая дочка?
— Мая дочка у садочку,
У садочку гряды полить,
Рожу щиплить, вяночки ўеть.
Вяночки звиўши, ны галоўку кладеть.
Ны галоўку ўсклаўшы, на вулку идеть.
А на дѣўки вянокъ вянить,
У маладца серце ныить.
Вяліжскі павет, с. Казакова
Купальня, тёмная ночка, дѣ твая дочка?
У садочку на задочку лѣхи полить, руки колить,
Лѣхи папалола, руки пакалола.
Гарадоцкі павет, с. Хвошна
Вядомасць Песня стала адной з самых папулярных і вядомых у Савецкай Беларусі і іншых рэспубліках СССР.
«Купалінку» выконвалі практычна ўсе беларускія музычныя калектывы, у тым ліку ПеснярыПесняры — Купалінка і СябрыПесні ансамбля Сябры (афіцыйны сайт), а таксама мноства выканаўцаў з іншых краін — напрыклад, Deep PurpleDon Airey (Deep Purple) — Kupalinka (live in Miensk, 2011), Тар’я ТуруненМ. Колесникова. Финская певица Тарья Турунен поёт «Купалинку» под белорусские гусли, журналіст ББС Стыў Розэнбэрг."Купалінка" у выкананні С. Розэнбэрга
У фільме «Выклік» (2008 год) пра партызанскі атрад братоў Бельскіх партызаны па сцэнарыі мусілі спяваць песню «Чорны воран», але ў канчатковым варыянце яе замянілі на «Купалінку»В. Матох. В. Вилейта. Голливудский фильм о белорусских партизанах.
Спасылкі
А. Кавалёў. «Купалінка. Беларуская народная песня» (нотны матэрыял) Народныя і застольныя песні — Купалінка (Беларуская народная песня) (акорды для гітары)
Катэгорыя:Песні 1921 года Катэгорыя:Песні Беларусі Катэгорыя:Беларускія народныя песні Катэгорыя:Песні на беларускай мове