Пажа́рніца сіваватая (Calamagrostis canescens) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 70—130Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, голае або з белаватымі валаскамі зверху. Суквецце — буйная і рыхлая мяцёлка рыжаватага колеру. Кветкавыя каласкі даўжынёй 2—5 мм. Каласковыя лускавінкі ланцэтнай формы, з кілем. Ніжняя кветкавая лускавінка надрэзаная на 2 зубцы, паміж якімі знаходзіцца невялікі асцюк. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Пажарніца сіваватая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Гіграфіт і эўтроф. Расце на балотах, вільготных лугах, у вільготных лясах і прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Гаспадарчае значэнне Кармавая расліна невысокай якасці.
Літаратура — С. 71—72.
Спасылкі
Дикие родичи культурных растений — Calamagrostis canescens (Web.) Roth. — Вейник седеющий // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Краснокнижный вид Calamagrostis canescens в Красной книге Ставропольского края // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1789 годзе