«Everything Has Changed» (бел. «Усё змянілася») — шосты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Эдам Шыранам. Артысты самі напісалі песню, а з прадзюсіраваннем ім дапамог Бутч Уокер. Афіцыйны рэліз адбыўся 16 ліпеня 2013 года пад лэйблам Big MachineTaylor Swift And Ed Sheeran Duet Leaks.

Песня атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў, якія крытыкавалі сэнсу песні. Сінгл дэбютаваў з 32 пазіцыі ў Billboard Hot 100 і трапіў у топ-10 чартаў Бельгіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Everything Has Changed» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый.

Інфармацыя Песня была напісана на батуце ў двары Тэйлар, з яблычным пірагом і джэмам, прыкладна за 20 хвілін. Па словах Эда, пісаць песню было вельмі проста і Тэйлар амаль сама справілася з тэкстам, а ён толькі змяніў некаторыя яго часткі. Калі Свіфт спрачалася з Шырнам наконт таго, які акорд будзе гучаць лепш, у якасці аргументу яна паказала на сваю паліцу з ўзнагародамі, але Эд у выніку ўсё роўна настаяў на сваёй версіі.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

«Everything Has Changed» — гэта кантры-балада з элементамі поп- і фолк-музыкі, у якой спяваецца пра «жаданне ведаць свайго каханага лепш»Taylor Swift And Ed Sheeran Duet Leaks. Акрамя «Everything Has Changed» Тэйлар і Эд напісалі яшчэ дзве песні, адну з якіх нават запісалі ў студыі. Кліп на песню выйшаў 6 чэрвеня 2013 года. Сюжэт відэа разгортваецца вакол дзяцей, якія пазнаёміліся ў школьным аўтобусе і правялі ўвесь дзень разам. Бацькамі галоўных герояў выступілі Тэйлар і Эд.

Патаемнае пасланне — «Порт Гіаніс».

Крытычныя водгукі «Everything Has Changed» атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў. Billboard апублікаваў строгае меркаванне, раскрытыкаваўшы тэкст і пахваліўшы з'яўленне Шырана ў дадзеным трэкуTaylor Swift «Red» Track-By-Track Review. Digital Spy напісали, што музычны стыль атрымаўся «манерным», а сам трэк «пакінуў іх з цеплынёй і недакладным адчуваннем, што адбываецца досыць рэдка ў наш час». NME пакінули негатыўны водгук на кампазіцыю, напісаўшы, што «расчараваны цалкам»«Everything Has Changed» Review. ГодПрэміяНамінацыяВынікСпасылка2014BMI London AwardsНайбольшая колькасць узнагарод Much Music Video AwardsМіжнароднае відэа года Radio Disney Music AwardsЛепшая музычная калабарацыя 2015BMI AwardsНайбольшая колькасць узнагарод Матэрыял года

Версіі

Лічбавая версія

«Everything Has Changed (Remix)» — 4:06

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя ARIA28 Ultratip Flanders8 Canadian Hot 10028 Canada AC37 CHR/Top 4042 Hot AC34 Euro Digital Songs8 IRMA5 RIANZ22 Official Charts Company7 UK Singles Chart7 Billboard Hot 10032 US Adult Contemporary11 US Adult Top 408 US Mainstream Top 4014

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя UK Singles Chart61 US Adult Contemporary44 US Adult Top 4029Чарт (2014)Вышэйшаяпазіцыя US Adult Contemporary36