Камяні́цкі валу́н — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18.01.2008 N 4 «Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения». Знаходзіцца ў вёсцы Камяніца Смаргонскага раёна, за 50 метраў на захад ад дома № 24.

Парода падобная на постбатнічныя граніты з наваколля Борг (Швецыя). Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў таму падчас ашмянскай стадыі сожскага зледзянення. Кірунак азімуту доўгай восі складае 30 градусаў (паўночны ўсход). На паверхні растуць імхі і лішайнікі.

Валун дробназярністага граніту. Абвод 10,8 м, аб’ём 10,7 м³, вага 28,3 т.

Літаратура Камянецкі валун

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Славутасці Смаргонскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Камяніца (Смаргонскі раён)