Святлана Пятроўна Кацуба (нар. , Катоўск, Адэская вобласць, УССР, СССР) — беларуская юрыстка, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласці з 2009 года. Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2000). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Біяграфія У 1978 годзе скончыла Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча. З 1978 па 1984 год працавала настаўніцай пачатковых класаў СШ № 45 Гомеля.
З 1984 па 1986 год працавала метадыстам метадычнага кабінета гарадскога аддзела адукацыі Гомеля.
У 1985 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя».
З 1986 па 1993 год працавала выкладчыцай дысцыплін «Грамадазнаўства» і «Асновы дзяржавы і права» у Гомельскім педагагічным вучылішчы.
У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1994 па 1999 год працавала старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
У 1999 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 1999 года працавала загадчыцай кафедры «Гаспадарчае права» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.
З 2016 года працавала загадчыцай кафедры «Сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.
Узнагароды ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002); ганаровая грамата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў (2008); грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009). Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010 была ўключана ў Чорны спіс ЕўрасаюзаCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Кацубу адказнай як члена ЦВК за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, потым і на парламенцкіх выбарах 2012 годаCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against BelarusCouncil Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года.
31 жніўня 2020 года Кацуба была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.
2 кастрычніка 2020 года Кацуба зноўку трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Кацуба як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў. Разам з калегамі па ЦВК Кацуба, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Кацубу ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
21 чэрвеня 2021 года Кацуба таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія Святланы Кацубы на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС