Уладзімір Васілевіч Жылко (нар. ) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Слабада (сучасны аграгарадок у Мінскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў геаграфічны факультэтАношко В. С. История и методология почвоведения. — Мн.: Вышэйшая школа, 2013. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1958 года ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Акадэміі навук БССР, дзе з 1963 года ўзначальваў лабараторыю эрозіі глеб. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эродированные почвы Беларуси, их плодородие и использование».

Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць У. В. Жылко звязаная з вывучэннем эрозіі глеб на тэрыторыі Беларусі, па класіфікацыі, характарыстыцы водна-фізічных, аграхімічных і хімічных уласцівасцей эрадзіраванных глеб. Распрацаваў мерапрыемствы па барацьбе з эрозіяй і павышэнню ўрадлівасці эрадзіраваных глеб, глебаахоўныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага: Роль мелиорации в повышении плодородия торфяно-болотных почв: (На примере колхоза «Маяк социализма» Руден. района Минской обл.): Автореферат дис. на соискание учен. степени кандидата с.-х. наук / Акад. наук Белорус. ССР. Ин-т мелиорации, водного и болотного хозяйства. — Минск: [б. и.], 1955. Борьба с эрозией почв в Белорусской ССР. — Мн., 1962. Новые методы защиты почв от эрозии и применение их в БССР. — Мн., БелНИИНТИ, 1975. (разам з Л. М. Ярашэвічам) Эродированные почвы Белоруссии и их использование. — Мн.: Ураджай, 1976. Сохранение почв. — Мн.: Ураджай, 1989. (разам з А. І. Мурашка, М. І. Афанасьевым, Я. А. Стальмашонкам).

Літаратура  — С. 299. Аношко В. С. История и методология почвоведения. — Мн.: Вышэйшая школа, 2013. — ISBN 978-985-06-2276-1

Спасылкі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ