Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. , в. Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.

Біяграфія Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў урачом-інтэрнам, урачом-псіхіятрам, загадчыкам аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўСАКАДЫНЕЦ ОЛЕГ СТЕПАНОВИЧ.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Крыніцы

Катэгорыя:Псіхіятры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання