Кубак Гагарына — галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі. Названы ў гонар Юрыя Гагарына. Выдаецца камандзе, якая выйграла плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.
Афармленне Кубак зроблены з срэбра 925-й пробы, знізу пакрыты пазалотай. На адным боку выгравіраван малюнак Юрыя Гагарына ў скафандры і камета, а з другога боку намаляваны хакеіст. Па крузе кубак упрыгожаны маленькімі шайбамі, на якіх гравіруюцца імёны каманд-пераможцаў. На днішчы кубка намаляваная эмблема КХЛ.
Маса кубка складае 19 кілаграмаў. Вышыня - 84,5 сантыметраў. Аб'ём кубка складае каля 12 літраў.
Уладальнікі 2009 — ХК Ак Барс 2010 — ХК Ак Барс 2011 — ХК Салават Юлаеў 2012 — ХК Дынама (Масква) 2013 — ХК Дынама (Масква) 2014 — ХК Металург (Магнітагорск) 2015 — ХК СКА 2016 — ХК Металург (Магнітагорск) 2017 — ХК СКА 2018 — ХК Ак Барс 2019 — ХК ЦСКА
Спасылкі Апісанне кубка Гагарына на сайце КХЛ
Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Кантынентальная хакейная ліга Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Юрыя Гагарына