Мішэль Легран (; , Парыж — ) — французскі кампазітар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыжор, спявак.
Біяграфічныя звесткі Скончыў Парыжскую кансерваторыю ў 1950 годзе (клас Н.Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстрадных спевакоў. Пачынаючы з альбому «I Love Paris» у 1954 годзе, Мішэль Легран запісаў больш чым сотню альбомаў з джазавай, папулярнай і класічнай музыкай ды напісаў музыку да звыш 200 фільмаў.
Неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку як старшыня журы міжнароднага фестывалю «Славянскі Базар у Віцебску».
Творчасць Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тым ліку «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласцівы яго музыцы да фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «НЕзвычайная Амерыка», «Жанчына ёсць жанчына», «Сем смяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га».
Прэміі і ўзнагароды За найлепшую музыку да фільмаў ён тройчы атрымліваў прэмію «Оскар». У яго калекцыі узнагарод былі пяць прэмій «Грэмі» і адзін «Залаты глобус».
Літаратура
Спасылкі
Ветракі нашай памяці — svaboda.org
Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кінакампазітары Францыі Катэгорыя:Музыканты Францыі Катэгорыя:Дырыжоры Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Выпускнікі Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца