Людміла Аляксандраўна Арцёменка (нар. , Віцебск, Беларусь) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік пачатковых класаў, рускай мовы і літаратуры. Працавала настаўнікам пачатковых класаў Добрынскай васьмігадовай школы Віцебскага раёна, метадыстам, інспектарам аддзела адукацыі Віцебскага райвыканкама, адказным сакратаром Віцебскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняАРТЕМЕНКО ЛЮДМИЛА АЛЕКСАНДРОВНА .

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік народнай асветы Рэспублікі Беларусь».ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання