Якаў Рыгоравіч Шапіра (, Мінск — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1937 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1968 па 1970 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белмясцпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): кінатэатр у Бабруйску (1938), Дом Саветаў у Вілейцы (1939), будынак філармоніі (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939), інтэрнат ФЗА аўтазавода, навучальны корпус і інтэрнат фінансавага тэхнікума (1948), навучальны корпус тэхнікума гандлю (1954) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Архітэктары Мінска