Мікалай Мікалаевіч Дубовік (нар. , Слабада Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (інжынер-педагог), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам вытворчага навучання Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 23 будаўнікоў, намеснікам дырэктара Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 55 будаўнікоў, намеснікам начальніка арганізацыйнага ўпраўлення Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік беларускага грамадскага аб’яднання «Рэспубліка без наркотыкаў», старшыня грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняДУБОВИК НИКОЛАЙ НИКОЛАЕВИЧ .

Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём Пушкіна (Расійская Федэрацыя), пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, медалём Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступеніПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання