Барыс Эмануілавіч Школьнікаў (, Гомель) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт, прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Брэстграмадзянпраекце, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце. Кіраўнік «Творчая майстэрня Б. Э. Школьнікава»БОРИС ШКОЛЬНИКОВ.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года, Беларускага саюза архітэктараў. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): зала пленумаў Брэсцкага абкама КПБ у Брэсце (1976), праект комплексу Палаца піянераў і музычнай школы па вул. Матусевіча (1978), станцыя метрапалітэна «Плошча Перамогі» і падземны пераход з рэканструкцыяй плошчы (1979), 72-кватэрны жылы дом па вул. Старавіленскай (1981), Дом жалобных абрадаў (1982), харэаграфічнае вучылішча па вул. Прытыцкага (1984) у Мінску, школа мастацтваў у Светлагорску (1987), офісны будынак «Лукойл-Беларусь» на вул. Нямізе (2000), адміністрацыйна-гандлёвы будынак «Аляксандраў Пасаж» на пр. Незалежнасці (2006—2008), шматкватэрны жылы дом па Казарменным завулку (2002—2004), жылы комплекс «Каскад» з офісным цэнтрам на вул. Кальварыйскай (2009—2014), цэнтр продажаў і сэрвісны цэнтр Mercedes-Benz на вул. Ціміразева (2007—2012), цэнтр «Фольксваген — Атлант-М» на вул. Шаранговіча (2000), адміністрацыйна-камерцыйны цэнтр Royal Plaza (2009—2013) у Мінску, гасцінічна-дзелавы цэнтр «Парк Перамогі» па у Маскве (2006—2013), забудова «Марозава-Хаус» у Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці (2011).
Узнагароды Узнагароджаны дыпломамі ўсесаюзных конкурсаў маладых архітэктараў (1977, 1981).
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксееўнай Мінінай, айчым біятланісткі Дар’і Домрачавай і архітэктара Мікіты Домрачава.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска