Арханёл Міхаіл — скульптура ў Мінску, размешчаная на плошчы Незалежнасці, перад будынкам Чырвонага касцёла.
Гісторыя Скульптура была асвечаная 27 верасня 1996 года, у дзень каталіцкага свята Арханёла Міхаіла, кардыналам Казімірам Свёнтакам і прадстаўніком папы Яна Паўла II. Усталяванне скульптуры было прымеркаванае да першага ў гісторыі краіны сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі, інаўгурацыя якога адбылася 28 верасня. У гонар гэтай падзеі перад касцёлам была ўсталяваная бронзавая скульптура Святога Міхала Арханёла. Аўтары твора — скульптар Ігар ГолубеўТамара Габрусь. Творы манументальнага мастацтва ў гістарычным цэнтры Менска, які працаваў над скульптурай у 1994—1996 гг, і А. БагдановічКультурнае жыццё Беларусі. Выпускі 1-5; 9-12. 1996.
Апісанне Твор мае алегарычна-сімвалічны характар. Бронзавая скульптурная кампазіцыя (вышыня 4,5 м, дыяметр 3 м, вага каля 3 тон) прадстаўляе кіраўніка нябеснага войска ў момант яго перамогі над варожай сілай: Міхаіл Арханёл з узнятымі ўгору крыламі працінае дзідай ашчэраную пастку крылатага цмока. Імклівы рух Арханёла з гнеўным рашучым тварам, «усхваляваныя» пасмы яго валасоў і расхінутыя крылы, перадсмяротныя звівы зрынутай пачвары, надаюць кампазіцыі надзвычайны дынамізм і экспрэсію. На п’едэстале скульптуры надпіс: «Абаронцам Бога, веры, хрысьціянства»Гісторыя парафіі. Касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
Са старажытнасці Архістратыг Міхаіл лічыўся апекуном Беларусі і абаронцам яе шматпакутнага народа. Яго перамога — сімвал перамогі Дабра над Злом.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:1996 год у Мінску Катэгорыя:Творы Ігара Голубева Катэгорыя:Плошча Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Помнікі Мінска