Мікалай Васільевіч Сергіенка (нар. , Ахтырка, Сумская вобласць, Украінская ССР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўСЕРГИЕНКО НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ .

Біяграфія Нарадзіўся 23 красавіка 1952 года ў горадзе Ахтырка Сумскай вобласці Украінскай ССР.

Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваенна-хімічнае каманднае вучылішча (афіцэр хімічных войскаў), Ваенную акадэмію хімічнай абароны імя С. К. Цімашэнкі. Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, начальніка радыётэхнічнай групы палка засечкі і разведкі ядзерных выбухаў, намесніка камандзіра, камандзіра батальёна хімічнай абароны ў Афганістане, начальніка штаба — намесніка камандзіра палка хімічнай абароны. Выконваў абавязкі камандзіра палка хімічнай абароны ў перыяд ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пражываў у г. Баранавічы, працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны Баранавічаў.

1 красавіка 2001 года на паўторных выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання ў другім туры галасавання абраны дэпутатам ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 5Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов «Об итогах повторных выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования» . З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню. Быў членам дэпутацкага аб’яднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расіі» («ЗУБР»), дэпутацкай групы «Сябры Балгарыі».

На парламенцкіх выбарах 2004 года ізноў балатаваўся па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 5. Пасля абрання дэпутатам працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.

З 2009 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Мінскэнерга».

Жанаты, мае двух сыноў, якія таксама сталі ваенныміНастоящий полковник.

Узнагароды падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн «Знак Пашаны», ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, васемнаццаць медалёў, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі