Правінцыя Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ () — астраўная правінцыя Іспаніі ў складзе аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы. Адміністрацыйны цэнтр — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.

Гісторыя

Правінцыя была ўтворана ў 1927 годзе, калі правінцыя Канарыя (сталіца Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ) была падзелена на дзве правінцыі: Лас-Пальмас і правінцыю Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.

У 1982 годзе абедзве правінцыі сталі часткай новастворанай Аўтаномнай супольнасці Канарскіх астравоў.

Адміністрацыйны падзел Правінцыя ўключае ў сябе 54 муніцыпальных утварэнняў, размешчаных на астравах Тэнэрыфэ (самы густанаселены востраў у Іспаніі), Ла-Пальма, Ла-Гамера і Эль-Ера.

Нацыянальныя паркі У правінцыі ёсць тры нацыянальныя паркі — больш, чым у любой іншай правінцыі Іспаніі.  — створаны ў 1981 годзе, ён быў абвешчаны ў 1986 аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Займае плошчу 39.5 км²  — створаны ў 1954 годзе, у 2002 быў абвешчаны Сусветны біясферны запаведнік. Займае плошчу 46.9 км².  — створаны ў 1954 годзе, быў абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2007. Ён займае плошчу 189,9 км², гэта найстарэйшы і найбуйнейшы нацыянальны парк на Канарскіх астравах і адзін з найстарэйшых ў Іспаніі.

Насельніцтва

Катэгорыя:Правінцыі Іспаніі