Бату́ры (, ) — былая вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Халопеніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Скасавана 20 верасня 2021 годаРешение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области.

Гісторыя Заснавана каля 1770 года як засценак Чарэйскага маёнтка Сапегаў. У 1772–1775 гадах — у закладзе ў Ю. Салагуба, 5 «дымоў». Падчас Айчыннай вайны 1812 года каля вёскі руская армія разграміла французскую дывізію. Пры адступленні французы спалілі амаль усю вёску. У канцы XIX стагоддзя ўласнасць Юлія Серафімавіча Рашкоўскага, 60 жыхароў, 2 карчмы.

Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Ігрушкаўскім сельсавеце Крупскага раёна, у складзе саўгаса, потым — калгаса «Прызыў». У 1941 годзе ў вёсцы 16 двароў, 112 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 29 чалавек. Вёска была часткова спалена. На 1 студзеня 1998 года 3 гаспадаркі, 5 жыхароўПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..

Спасылкі