Ёсіхідэ Суга (; 6 снежня 1948, пас. Агаці, павет Агаці, прэфектура Акіта, Японія) — японскі палітык, прэм’ер-міністр Японіі (16 верасня 2020 — 4 кастрычніка 2021) і старшыня Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Японіі (14 верасня 2020 — 29 верасня 2021), генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020).

Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку , павет Агаці, (цяпер горад Юдзава), прэфектура Акіта, Японія. Бацька расціў суніцы, маці была настаўніцайSuga Yoshihide | Facts, Biography, & Prime Minister of Japan | Britannica. Атрымаў ступень бакалаўра ва ўніверсітэце Хасэй у Токіа. На працягу адзінаццаці гадоў працаваў памочнікам дэпутата парламента, потым — у Міністэрстве знешняга гандлю і прамысловасці ў 1984 годзе, пасля чаго — членам гарадскога савета Ёкагамы.

Упершыню абраны ў парламент Японіі ў 1996 годзе па спісе Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Першапачаткова з’яўляўся членам фракцыі Кэйдза Абуці, але выйшаў з фракцыі, адмовіўшыся падтрымаць кандыдатуру Абуці на выбарах лідара партыі ў 1998 годзе пасля адстаўкі Рутара Хасімота.

У першым кабінеце Сіндза Абэ ў верасні 2006 — жніўні 2007 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і камунікацый.

Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020).

14 верасня 2020 года быў абраны на пасаду старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 16 верасня 2020 года зацверджаны парламентам на пасаду прэм’ер-міністра .

У 2021 годзе Ёсіхідэ Суга распарадзіўся стварыць ва ўрадзе новую пасаду для чыноўніка, які ўзначаліць барацьбу з адзінотайЯпонцам у пандэмію дапаможа міністр па адзіноце Газета. Ru .

3 верасня 2021 года Ёсіхідэ Суга паведаміў, што не будзе ўдзельнічаць у вераснёўскіх выбарах старшыні кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі краіны. Гэта значыць, што ён выйшаў у адстаўку праз год на пасадзе прэм’ер-міністраПрэм’ер-міністр Японіі выйдзе ў адстаўку Ведамасці . У той час рэзка зменшыліся рэйтынгі кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што звязваюць з няўдалай барацьбой з пандэміяй COVID-19. Папулярнасць партыі зменшылася з-за рашэння правесці Алімпійскія гульні ў Токіа, супраць чаго пратэставалі жыхары краіны, бо ў Японіі расла колькасць заражэнняў каранавірусам.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі Катэгорыя:Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)