Конкурсныя этапы Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2018» Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2018» быў праведзены ў 27-ы раз у рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. Конкурс сабраў прадстаўнікоў 21 краін з Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. Упершыню на конкурсе ўзялі ўдзел выканаўцы з Грэцыі, Егіпта і Гвінеі.
Гран-пры конкурса атрымаў румынскі выканаўца Марчэл Рошка, першая прэмія дасталася казахскаму выканаўцу Amre
Рэгламент конкурса
Удзел у конкурсе дазваляўся выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў была лімітавана 21 удзельнікам з розных краін свету.
У конкурсе 2018 года было вырашана правесці паўфінал па выніках, якога да асноўнай часткі конкурса праходзіла толькі 15 пртэндэнтаў. Паўфінал праходзіў на сцэне Канцэртнай залы "Віцебск".
Згодна з рэгламентам, у паўфінале канкурсанты мусілі выконваць эстрадную песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую яны прадстаўляюць. Удзельнікам паўфінала, якія не прайшлі ў фінал была дадзена магчымасць выступіць на адной з канцэртных пляцовак фестываля, акрамя Летняга амфітэатра.
Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў Летнім амфітэатры. У першы дзень выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў. Дазвалялася выконваць кампазіцыю з паўфінала, калі яна адпавядала патрабаванням. Выкананне ажыццяўлялась у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны.
У другі дзень конкурса выконваўся папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" не болей за 4 хвіліны.
Калегія журы конкурса
Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2018 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 13 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.
Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменьшым балам 5. Форма галасавання - закрытая ў паўфінале і адкрытая (электронная) падчас фінальных дзён: канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення. Пры супярэчнасцях паміж сябрамі журы ці пры аднолькавых сумах балаў старшыня мае права на дадатковы голас.
У конкурсе 2018 года у калегіі журы прысутнічалі:
Аляксандр Марозаў - Старшыня Вольга Шлягер Раберціна Ларэці Міхал Качмарэк Роза Рымбаева Наталія Арэйра Уладзімір Грышко Міхаэла Наскова
Удзельнікі і вынікі
Перамога Марчэла Рошкі стала першай для Румыніі ў дарослым конкурсе. Па выніках двух фінальных дзён Рошка і казахскі канкурсант Amre набралі аднолькавую колькасць балаў журы. Па рэгламенту Гран-пры мог не прысуджацца ў такім выніку. Аляксандр Марозаў скарыстаўся дадатковым голасам на правах старшыні журы і прысудзіў Гран-Пры Марчэлу Рошцы. Amre атрымаў першую прэмію.
Упершыню на конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі Грэцыі і Гвінеі. Егіпет таксама дэбютаваў у дарослай катэгорыі: дагэтуль прадстаўнікі Егіпта ўдзельнічалі толькі ў дзіцячай версіі конкурса. Усе тры краіны-дэбютанткі не прайшлі ў асноўны фінал.
№ Краіна Выканаўца Славянскі хіт Сусветны хіт Агульны бал Месца 01 Літва Гражвідас Сідзіняўскас 63 63 126 14 02 Латвія Алекс Сілверс 66 65 131 12 03 Кыргызстан Ажар Чолышава 67 65 132 11 04 Арменія Валодзя Атанесян 70 70 140 8 05 Грузія Тамара "Тамрыко" Дуднія 72 75 147 6 06 Расія Аляксандра Карабешкіна 68 69 137 9 07 Малдова Самір Логін 61 65 126 14 08 Мальта Керт Калея 61 69 130 13 09 Беларусь Яўген Курчыч 77 74 151 3 10 Румынія Марчэл Рошка 76 80 156 1 11 Украіна Міла Ніціч 74 80 154 2 12 Куба Рэбэка Эмбіль 72 74 146 7 13 Польшча Сільвія Зэлек 77 74 151 3 14 Італія Гайя Алдані 64 70 134 10 15 Казахстан Ернар "Amre" Садырбаеў 77 79 156 1 - Азербайджан Ляман АбасзадэНе прайшлі паўфінал - Боснія і Герцагавіна Дэяна Хршум - Гвінея Махамед Вафінг Сумааро - Грэцыя Нікас Яннакідзіс - Егіпет Тарэк Яссэр - Мексіка Дафнэ Селада
Уладальнік Гран-пры атрымаў прэмію ў памеры 20 тысяч амерыканскіх даляраў. Лаурэат першай прэміі - 15 тысяч, другой прэміі - 10 тысяч, трэцяй - 5 тысяч. Сумы прызавых падзяліліся паміж лаурэатамі трэцяй прэміі.
Зноскі
Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:Музычныя мерапрыемствы