Леанід Сяргеевіч Маісееў (, в. Міхайлавічы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці — , Магілёў) — беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, заатэхнік. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў брыгадзірам будаўнічай брыгады, галоўным заатэхнікам калгаса «Перамога», дырэктарам саўгаса «Барок», старшынёй калгаса «Зара», дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Зара», старшынёй калгаса «Зара» Магілёўскага раёна. Генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат „Зара“ Магілёўскага раёна».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняўМоисеев Леонид Сергеевич .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыны III, II і I ступені, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання