Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР (ФДПіПА БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
У красавіку 1970 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце было створана падрыхтоўчае аддзяленне (ПА) у мэтах павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi рабочай і сельскай моладзі. З мэтай далейшага ўдасканалення давузаўскай падрыхтоўкі абітурыентаў, а таксама з мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі ў маі 1990 года ПА было рэарганізавана ў факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі (ФДПіПА).
Склад факультэта Структура факультэта адрозніваецца ад стандартнай мадэлі факультэта, якая прадугледжвае падзел на кафедры. У складзе факультэт ёсць толькі адна кафедра — кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін. Таксама ў склад факультэта ўваходзіць аддзел суправаджэння прыёмнай камісіі і курсы па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў.
Дэкагы Яўген Яўсеевіч Тхароў (1971—1974) Барыс Казіміравіч Галякевіч (1974—1999) Галіна Фёдараўна Смірнова (1999—2011) Віталь Генадзевіч Русін (2012—2017) Васіль Міхайлавіч Бондарык (з 2017)
Спасылкі Старонка ФДПіПА на сайце БДУІР
Даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Катэгорыя:1970 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе