Вілейскае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, было створана ў ліпені — жніўні 1943 года Вілейскім падпольным абкомам КП(б)Б.

Камандаванне Узначальвалася ваенна-аператыўным аддзелам Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б. Кіруючы склад злучэння: 1-ы сакратар падпольнага абкома Іван Фролавіч Клімаў, начальнік ваенна-аператыўнага аддзела Фёдар Рыгоравіч Клімаў.

Структура Тэрыторыя вобласці была падзелена на тры зоны: Паўднёва-Усходнюю, Цэнтральную і Паўночную (упаўнаважаныя па зонах Павел Антонавіч Жуковіч, Аляксандр Андрэевіч Манахаў, В. А Цітавец), у кожнай былі створаны аператыўныя групы падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, замацаваны партызанскія брыгады і атрады.

На час злучэння з Чырвонай арміяй (ліпень 1944 года) яднала васемнаццаць партызанскіх брыгад: 1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава; 2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава; 4-я Беларуская партызанская брыгада; Партызанская брыгада «За Радзіму»; Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»; Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага; Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава; Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы; Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара; Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава; Партызанская брыгада імя М. І. Калініна; Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава; Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага; Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ; Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б; Партызанская брыгада імя У. І. Леніна; Партызанская брыгада «Кастрычнік»; Партызанская брыгада «Спартак»,

5 асобна дзейных атрадаў: Агітацыйны партызанскі атрад імя А. М. Горкага; Партызанскі атрад «Баец»; Партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага; Партызанскі атрад імя П. К. Панамарэнкі; Партызанскі атрад С. Р. Суслава; усяго каля 12 000 партызан.

Аляксандру Сямёнавічу Азончыку, Андрэю Іванавічу Валынцу, Ганне Іванаўне Маслоўскай, Пятру Міронавічу Машэраву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе