Іван Аркадзьевіч Гардзейчык (нар. , в. Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Біяграфія Нарадзіўся 20 кастрычніка 1957 года ў в. Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча імя Ленінскага камсамола па спецыяльнасці «Камандная тактычная, інжынер па эксплуатацыі бранятанкавай тэхнікі», Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная паветрана-дэсантных войскаў», Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр.
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра разведвальнага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра парашутна-дэсантнага батальёна, камандзіра парашутна-дэсантнага палка, камандзіра асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, намесніка камандуючага войскамі, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, першага намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у запас у 2015 годзе.
Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Уручскай акругі № 23. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.
Узнагароды Узнагароджаны 39 ордэнамі і медалямі, у тым ліку ордэнам «Чырвонага Сцяга», двума ордэнамі «Чырвонай Зоркі», медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» I і II ступеніГардзейчык Іван Аркадзьевіч, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сям'я Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання