Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. , Кобрын Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін.

Біяграфія Нарадзіўся 6 сакавіка 1964 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права».

Працаваў памочнікам пракурора г. Пінска. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда, старшынёй суда г. Пінска. Пазней быў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканняАмельянюк Аляксандр Паўлавіч. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання ад Пінскай гарадской акругі № 14. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года Амельянюк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Амельянюка дадала ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.

У 2023 годзе Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Амельянюка і старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкай, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання