Віталь Юр’евіч Уткін (нар. , Гомель) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 20 чэрвеня 1965 года ў горадзе ГомеліБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных спраў па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права».
Працоўную дзейнасць пачаў маляром спецупраўлення № 237 будаўніча-мантажнага трэста № 27 г. Гомеля.
З 1984 года па 1986 год праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР, пасля яе заканчэння прадоўжыў службу ў органах МУС СССР.
З 1993 года па 2010 год працаваў на розных пасадах у Гомельскім абласным выканаўчым камітэце. У 2010 годзе быў прызначаны кіраўніком спраў Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 2010 года па 2014 год узначальваў галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю Гомельскага аблвыканкама. З 2014 года па 2019 год быў кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Член камісіі ў пытаннях заканадаўства. У студзені 2021 года заявіў, што перанос Чэмпіяната свету па хаккеі з шайбай з Беларусі — гэта помства за тое, што нашы «дзяды сцяг узнялі над Рэйхстагам». Параўнаў удзельнікаў пратэстаў у Беларусі з «Аль-Каідай», а Святлану Ціханоўскую — з бін Ладэнам і падрымаў т. зв. «антыэкстрэмісцкія» змены ў заканадаўстваsb.by.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Юбілейнай акругі № 31. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці.
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў СССР «За адзнаку ў службе» II ступені, нагрудным знакам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За самаадданую службу» II ступені, іншымі ўзнагародаміУткін Віталій Юр’евіч.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання