Ігар Уладзіміравіч Завалей (нар. , Сургуце Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы.

Працаваў інструктарам-метадыстам спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1 г. Гомеля, інструктарам-метадыстам установы «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства» г. Гомеля, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, першым сакратаром Гомельскага абкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканняЗавалей Ігар Уладзіміравіч.

Катэгорыя:Кандыдаты ў майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання