Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў (нар. , в. Сычман Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў аграномам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вядучым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела насенняводства і тэхналогіі вытворчасці кармавых культур, дырэктарам Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выбіраўся дэпутатам Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
27 сакавіка 2023 года прызначаны генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробствеУпраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»Краўцоў Сяргей Уладзіміравіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі