Параф’я́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Параф’янава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены вёскі Брытаны і Харошая ЕльРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вознаўшчынскага сельсавета, у склад Сітцаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Вашунава-II, Заборцы, Новая Вёска, Параф’янава, Рапяхі, Юзафова і хутары Двор Сітца, Ямнае)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Параф’янаўскага сельсавета 28 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі, з іх 93,2 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 1,8 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1190 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе