Іван Аляксеевіч Корж () — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1961 годзе ў в. Навасёлкі (Петрыкаўскі раён).
Скончыў з адзнакай факультэт кіравання працэсамі перавозак Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, контрразведвальны факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Масква).
Працаваў дзяжурным па станцыі, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка па аператыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афiцэрскага складу ва , намесніка начальніка, начальніка , начальніка .
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Корж як начальнік быў прызначаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці на Гродзеншчыне.Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012.
З мая 2014 года па лістапад 2016 года з'яўляўся начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання ў 2016 годзе.
Памёр у 2024 годзе.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ», ведамаснымі ўзнагародаміКорж Іван Аляксеевіч.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС