Булавіца () — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мурыгінскага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Булавіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .
Вядомыя асобы Іван Павала-Швяйкоўскі (1787—1845) — дзекабрыст, палкоўнік. Зосіма (Вярхоўскі) (1768—1833) — духоўны пісьменнік, заснавальнік жаночых манастыроў. У 2004 годзе кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку прападобных.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць)