Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін () — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Екацярынбург.

Гісторыя Універсітэт быў створаны ў Свярдлоўску ў 1956 годзе як Уральскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту на базе Свярдлоўскага чыгуначнага тэхнікума. Першы факультэт ва ўніверсітэце быў адкрыты ў 1957 годзе. У 1994 годзе ВНУ атрымала новую назву — Уральская дзяржаўная акадэмія шляхоў зносін. Аднак, ужо ў 1999 годзе акадэмія набыла сваю бягучую назву — Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносінГісторыя УрДУШЗ .

Структура У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя факультэты: будаўнічы кіравання працэсамі перавозак механічны эканомікі і кіравання электрамеханічны электратэхнічны Таксама ў складзе ўніверсітэта маюцца два інстытуты, якія ажыццяўляюць навучанне па завочнай форме: Інстытут завочнай адукацыі і Інстытут дыстанцыйнай адукацыі. Універсітэт валодае структурнымі падраздзяленнямі ў гарадах: Чалябінск, Перм, Курган, Цюмень, Ніжні Тагіл і ЗлатавустАгульная інфармацыя аб прыёме ў УрДУШЗ .

Катэгорыя:Універсітэты Екацярынбурга Катэгорыя:1956 год у Расіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі