Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) Украіны () — дзяржаўны орган выканаўчай улады Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам міністраў Украіны. Міністэрства ўзначальвае Міністр унутраных спраў Украіны, якога прызначае на пасаду Вярхоўная Рада Украіны ў вызначаным заканадаўствам парадку.
МУС Украіны з’яўляецца галоўным органам у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады па пытаннях фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў, вядзення барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі, бяспекі дарожнага руху, аховы і абароны асоба важных дзяржаўных аб’ектаў.
Структура Цэнтральны офіс (у Кіеве)
Органы МУС Нацыянальная паліцыя Украіны Нацыянальная гвардыя Украіны Дзяржаўная памежная служба Украіны Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны
Іншыя органы
Медыцынскія ўстановы Цэнтральная бальніца (у Кіеве) Шпіталь рэабілітацыйнага лячэння (у Кіеве) Ваенна-медыцынская камісія
Навучальныя ўстановы Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў Украіны Нацыянальная акадэмія Нацыянальнай гвардыі Украіны Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт унутраных спраў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў Луганскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў імя Эдуарда Дыдарэнка Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў Адэскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў Данецкі юрыдычны інстытут МУС Украіны
Спасылкі
Афіцыйны сайт МУС Украіны
Унутраных спраў Украіна