Валерый Іосіфавіч Саўко (нар. , в. Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працаваў загадчыкам аўтагаража калгаса «Іскра» Дзятлаўскага раёна, інструктарам Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, інструктарам Гродзенскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вытворча-камерцыйная фірма „Віта“», намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела па справах органаў дзяржаўнага кіравання ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама, старшынёй Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. На працягу многіх гадоў узначальваў Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьСаўко Валерый Іосіфавіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў