Ала Мікалаеўна Бодак (нар. , Роўна, УССР) — беларускі палітык, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2019). Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзілася 30 жніўня 1967 года ў Роўна.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала старшым кансультантам, кансультантам 2 катэгорыі ўпраўлення законапраектных работ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кансультантам 1 катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве ўпраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве ўпраўлення заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным, сацыяльным будаўніцтве і забеспячэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Дэпартамента нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 9 студзеня 2009 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 12 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц» па 13 кастрычніка 2016 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2016 года № 821 «Аб вызваленні А. М. Бодак і Л. І. Ніжэвіч» працавала намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняБодак Ала Мікалаеўна .
З сакавіка 2019 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусьhttp://www.kc.gov.by/be/document-1133 .
Унесеная ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь