Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь (ВГС РБ) — судовая ўстанова, якая вырашала ў межах сваіх паўнамоцтваў гаспадарчыя спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі і іншымі органамі, а таксама з’яўлялася нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гаспадарчых судоў ніжэйшых звёнаў. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда былі вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Створаны ў 1991 годзе. У 2006 годзе, Вышэйшы Гаспадарчы суд адмовіў незалежным газетам у распаўсюдзе праз дзяржаўную сетку-манапаліста.

Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года № 529, 1 студзеня 2014 года Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь скасоўваўся. Большасць супрацоўнікаў гэтай установы ўвайшла ў склад Калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Задачы Асноўнымі задачамі Вышэйшага Гаспадарчага суда была абарона правоў і інатрэсаў арганізацый, захаванне законнасці ў эканамічных адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гаспадарчых спрэчак.

Паўнамоцтвы Паводле закона Вышэйшы Гаспадарчы суд меў паўнамоцтвы на: разгляд спраў па першай інстанцыі, у парадку нагляду і касавання ды па зноў выяўленых абставінах; запыт у Канстытуцыйны Суд заключэння аб адпаведнасці заканадаўства Канстытуцыі і іншаму заканадаўству вышэйшага парадку; вывучэнне, абагульненне і тлумачэнне ўжыцця заканадаўства аб прадпрымальніцтве; нагляд за выкананнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленума ВГС; дапамога судздзям гаспадарчых судоў ва ўжыцці законаў; прапанову змены заканадаўства аб прадпрымальніцтве; прыём справаздач судздзяў аб дзейнасці гаспадарчых судоў і праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі; вядзенне падлікаў у гаспадарчых судах; забеспячэнне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна з Міністэрствам юстыцыі; супрацу з замежнымі судамі і міжнароднымі арганізацыяміКодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе судздзяў.

Склад Вышэйшы Гаспадарчы суд складаўся з 16 суддзяў, якія прызначаліся прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Уладзімір Васілевіч Бойка (чэрвень 1991 — кастрычнік 2001) Віктар Сяргеевіч Камянкоў (кастрычнік 2001 — 14 чэрвеня 2013)

Літаратура

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Суды паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе