Лучоса () — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Ленінскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучоса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Да 1929 года ў складзе Смаленскага павета Смаленскай губерні.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .

Геаграфія Праз вёску праходзяць аўтадарогі . Вёска стаіць на рацэ Лучасянка (Лучоса).

Эканоміка У вёсцы маецца сярэдняя школа, дом культуры, медпункт, жывёлагадоўчы комплекс.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна